Нi элегантных, нi далiкатных...
Ні элегантных, ні далікатных
Я вобразаў не шукаю.
Вершы пішу пра жывёл я хатніх,
Галантных жа - пазбягаю.
Аднойчы ў Індыі быў, дык бачыў,
Як там каровак шануюць.
Другі б паэт усё перайначыў
І тэму б узяў другую.
Я ж напісаў пра каровак вольных,
Якіх аб'язджаюць людзі.
Камусьці здасца мой верш крамольным,
А хтосьці яго асудзіць.
Нехта гармоніі ў ім не бачыць:
Лірыка ды пра карову?
Хай тады вобраз сам перайначыць
І піша пра Айседору.
Ясенін вось пісаў пра карову,
У якой выпалі зубы...
І хто памятае Айседору?
Паэта ж помняць, хоць грубы...
20. 05. 2024 г.
Айседора Дункан - жонка Сяргея Ясеніна ў 1922 - 1924 г.
Свидетельство о публикации №124052006587