Пикник, напружанне спала
Глебчык не хацеў спачатку нікуды ісці ночы спакою, адзіноты рабілі сваё. Але ж цеплыя промні таксама нібыто паклікалі яго. Гэта была свята ўдзячнасці і водгук на тое, што даруе сонца, нібыто чуллівая вільгаць з'явілася ў яго вачах. У стрыманнах рухах яшчэ можна было знайсці хлапчука, які цікавіцца ўсім на свеце. Але ж сусвет крыху пазнаны. І мабыць
ў ім незаўседы ўсё так як хацелася.
Месца было каля рэчкі, побач мост.
Праехалі каля двадцаці кіламетраў. Ззяла рака, нібыто сустракала госцей.
Абеля апранула лёгкі саламяны, жаночы, брыль з стракатымі стужкамі каб не спарылася галава.
Райніс рухаўся марудна, трэба было расцеліцца, раскласць ежу.
Дачка Райніса нібыто прыкіпела к Глебчыку.Яшчэ ў машыне яна рассказвала яму
пра сваіх лялек, пра іх сукенкі, што адна з іх капрызка, Райніс неяк з ўсмешкай глядзеў на дачку, няўжо гэта цікава даросламу чалавеку, але у Глебчыка як рукой зняла напружанне,
дачка Райніса размаўляла, і як ўсялякае дзіцяці хацела ўвагі, вось і ўсе. Ў руках, да сябе яна прыціскала Лялечку і называла яе сяброўкай.
Было цепла, але легкі вецер часам чапляўся за травіны, і натхнена калыхаў іх.
Зараз гэты гурт быў як вольныя птушкі, дыхалі паветрам, і адчувалі насалоду, а таго, што ўсе турботы засталіся, дзесьці ў другім месцы.
Свидетельство о публикации №124052004215