Вiлейскi дранiк...

Год ламалi галаву,
Прыдумлялi смакату,
Каб здзiвiць журы нарэшце,
Сала, кажуць нам, нарэжце.

Мелка шынкавалi сала,
I цыбуля завiтала.
На патэльнi смажылi,
Перамогай марылi.

Потым склеп мы адчынiлi,
Бульбачкi дастаць рашылi.
I на драчцы дралi смела,
Перамога каб грымела.

Яйкi бiлi, соль мяшалi
I мучыцы падсыпалi.
Гатавалi страву там,
Каб была вам па зубам.

Якi пах стаяў кругом!
А мы вельмi строга:
Усiх суседзей абухом
Гналi ад парога.

Пакаштуйце дранiк наш
З бульбачкi вiлейскай.
Мы падноciм страву вам
З выпраўкай армейскай.
                20.05.2024


Рецензии