Сярод цемры
Зводзiць колер яе прастакоў.
Толькi пах навакол вельмi едкi
Ад схаваных пялёсткам шыпоў.
Вырываецца дымкай пякельнай,
З жэрла пекла вiецца увысь.
Кружыць свет, заварожвае хмелем,
Над праменем жыццёвым навiс.
Выпякае карэннi, праросткi,
Нiшчыць зерне, расце дурнап`ян.
Распазнаць захмялелым няпроста,
Бо атруту хавае туман.
Божы дожджык з Хрыста адраджэннем
У душы нашай ранняй вясной
Змые раны, заззяюць праменi
Сярод цемры густой, векавой.
Свидетельство о публикации №124052000018