Эхо
Узыйсці да яго прыгажосцю дабра,
Непатрэбнае смецце, як золата шкодзіць
Та,. дзе праўда з маною сястра.
Разгулялася ноч, прызямліла святое,
Ды не вечна і мне над той безданню кпіць.
Усе утульнасці дня не прымаю за тое,
Калі ў ім не стае працаваць і любіць.
Ноч калыскаю дня над зямлёй праплывае,
З тым, што ўжо адыйшло ў незваротных шляхах.
Нам яе не пазбыцца – надзея пустая,
Бо цвіце пустацветам затойлівы жах.
Ноч яшчэ ўсё ноч і смыліць без меры,
За зладзейства чарней нат віны прастата,
Незямным і далёкім нястачы памеры,
Рэха спозненных гукаў нібы немата.
Свидетельство о публикации №124051901071