Беларуская iдэя
Сівою даўніною сэрца грэю.
Пласты яе паданняў варушу,
Шукаю Беларускую ідэю.
Спрабую зразумець, што паяднае
Нас зноў на родным лапіку Зямлі?
Ці гэта мова маці, ці былая
Гісторыя, якімі мы былі?
Як мы тады аб дабрабыце дбалі
Сваім але і краю ўсяго.
Як бараніці вольнасць уставалі
Ўсе як адзін ад ворага таго.
Найдаражэй для нас была свабода,
Не зналі нашы меркаванні пут,
Бо быў кансэнсусам народа
Сапегам складзены Статут!
Рэгуляваў ён адмыслова
Праблемы і людзей, і ўлады.
Яму падмуркам была мова,
Стасункаў сродак Паноў-Рады.
Той Звод законаў быў рабочы,
Даваў ахвярам абарону
Нават тады, як быў ахвочы
Князь часам жыць не па закону.
Адкрыў рэформам шлях шырокі.
Каб урадлівым стаў працэс,
Зямлю разбілі на валокі,
Падаткам аблажылі лес.
У гандлі мыты адмянілі,
Як быў прадмет таргоў мясцовы,
Рамёствы і майстроў сяліліся,
Хто меў прадукт выбітны, новы.
Паслы і зблізку, і здалёку
Спяшаліся з чужых старон,
Каб даць пераканацца воку,
Што дабрабыт той даў закон!
Сцішаю постук сэрца пакрысе,
Пад тоўшчай лет адказ шукае вока.
І хоць той час у ВКЛ далёка,
Але надзею, план ён нам нясе.
Легенда бае: ў пушчанскай глушы
Ў ноч на Купалле мае распусціцца
Папараць-кветка, што цяпло нясе душы,
І кажа шлях да мэты, каб не збіцца.
Той шлях вядзе да родных каранёў.
Ён дапаможа абрысці свабоду,
Каб вырас маладняк на месцы пнёў
І роднай мовай украпіў бы згоду.
Згоду аб тым, што мы перад усім
Народ, а не “народзец” другарадны!
“Знак якасці” чужы! Не наш зусім!
Мы ёсць народ таленавіты і дакладны!
Згоду аб тым, што досвед старыны
Падказвае шляхі і да свабоды.
Каб Беларусь не зведала вайны
Змяніць к навуцы трэба падыходы.
Фінансы ў інавацыі патрэбна укладаць,
Ствараць прагрэсу ясныя законы
А не прасіць пазыкі, і гадаць
Ці будзе ўздым суседам ухвалёны?
Тады і расквітнее родны край
Швейцарыі ды Даніі не меней!
А папараці кветку не шукай,
Бо ў цемрыве адно саб’еш калені!
Дык можа Беларуская ідэя -
Гэта: Свабода, Мова і Закон!
Яна і сэрцы моваю сагрэе,
І краю дасць і дабрабыт, і плён
Свидетельство о публикации №124051800506