Там журавли летели клином...
стихи Зоя Журавка
(перевод с украинского на белорусский)
Там жураўлі ляцелі клінам
у вячэрнім небе за сялом.
А бацька сівы, маці сіва
глядзелі ў неба за акном.
Адзін жураўлік азірнуўся,
махнуўшы ім сваім крылом.
І, быццам, сынам абярнуўся.
Пачуўся голас пад акном.
- Мама, мама! -
Ён крыкнуў крыкам жураўліным,-
- Мама, мама! -
Анёлам ён узляцеў увысь.
- Чуеш, тату,
Я захінаў сваю краіну,
а ты жыві,
а вы жывіце,
як калісь!
Я вас прашу - вы мне прабачце.
Інакш я проста не сумеў.
Баліць, я ведаю, не плачце,-
Анёлам у неба я ўзляцеў.
Галосіць матухна аб сыне.
А бацька нібы з камянёў.
Узірае зноў у неба сіне,
Кагосьці з хмар чакае ён.
А крык сумотны жураўліны
плыве з нябеснай вышыні.
А то не клін ляціць птушыны.
Анёлы. Нашыя сыны.
- Мама, мама! -
Ён крыкнуў крыкам жураўліным,-
- Мама, мама! -
Анёлам ён узляцеў увысь.
- Чуеш, тату,
Я захінаў сваю краіну,
А ты жыві,
А вы жывіце,
як калісь.
Свидетельство о публикации №124051706941