Маяковский. Необычайное приключение летом на даче

У сто сорак сонц захад
                палаў,
у ліпень хіліла лета,
была спякота,
пякота плыла -
на дачы было гэта.
Узгорак Пушкіна гарбіў
Акулавай гарою,
а ніз гары -
вёскай быў,
крывіў дахаў карою.
А за вёскай -
дзіра,
і ў тую дзіру, імаверна,
сыходзіла сонца кожны
                раз,
павольнае празмерна.
А заўтра
зноў
свет заліць
узыходзіла сонца стала.
І дзень за днём
пакутна кпіць
мяне
усё гэта
пачынала.
І так аднойчы раззлаваў,
што ў страху ўсё счарнела,
у твар я крыкнуў сонцу:
"Злазь!
даволі ў пекла смела!"
Я крыкнуў сонцу:
"Дармаед!
узнёсся ў аблокі,
а тут - не ведай зім, ні
                лет,
сядзі, малюй вымогі!"
Я крыкнуў сонцу:
"Не міхці!
паслухай, залаталюба,
чым так,
без справы шлях вадзіць,
да мяне
на гарбату зайшло бы!"
Што натварыў!
Я загінуў!
Да мяне,
вяльможна з волі,
само
адкрыўшы промні шляхі,
сонца крочыць полем.
Хачу пуд не паказаць -
і адступаю задам.
Яно вачмі праз сад ураз.
Цяпер прайшло за садам.
У вокны,
у дзверы,
у шчыліну адкрыцця
усунулася сонца выразна,
навалаю;
дух звёўшы жыцця,
загаварыла басам:
"Ганю зваротна я агні
упершыню ад тварэння.
Гарбатай распачні,
сюды, паэт, варэнне!"

(1893~1930)

            (УРЫВАК)


Рецензии