Адшукаю сэрцам i душой
Спавiвае душу думкай шэрай.
Гасiць сiлы да сонца iмкнуцца,
У пацёмках крадзе нашу веру.
Дзе знайсцi тую зорачку-птушку,
Як адчуць з яе песняй свiтанне,
Што пацёмкi на сэрцы парушыць,
Пазаве за свой лёс да змагання?
Моцы дасць i падорыць нам крылы,
Каб заўважылi золак душою.
Дзе той промнiк схаваўся шкадлiвы?
Ты прыйдзi у мой дом ранiцою.
Я цябе адшукацi павiнна,
Ноч прагнаць i рассеяць туманы.
Каб сказаць, што жыццё – гэта дзiўна,
I напоўнiць душу сваю пранай.
Не згубiла сумленне я ночкай,
Грэх нуды я загладзiць гатова,
Асушу прамянём свае вочы,
Дзень усмешкай сустрэну вясновы.
Свидетельство о публикации №124051703886