Вельмi сумна
Шэры дзень пачаў забег.
Хмара, поўная, паволі
Церушыла моўчкі снег.
На самотную сцяжынку,
Што цягнулася наўпрост,
Да апошняга прыпынку
З сумнай назваю "Пагост".
Вельмі сумна. Не пад сілу.
Сумных думак цэлы рой...
Кожны ляжа ў магілу:
Грэшнік, праведнік, ізгой...
Будуць плакаць на капліцы
Сумным голасам званы...
Ў самы час папу маліцца,
За памерлых, ля труны.
Памалюся над магілай,--
Хай пануе там спакой...
Гэты свет і я пакіну
Немінуча... божа ж мой!
Свидетельство о публикации №124051603969