Блуканне

Накрывае вецер страху ценем,
Прывыкае розум да маўчання,
I блукаем мы, як вечны пленнiк,
З мёртваю душою, быццам зданне.

Без душы губляем густ, жаданнi
Думаць i ствараць, каб даць праросткi,
Паступова наша поле вяне,
У былым шукаем хлеба крошкi.

Заняпад хавае тоўстай коўдрай
Думкi, ўзлёты i ламае крылы.
Гонар цешым казкаю мядовай,
Галаву хлуснёй што закружыла.

Па духоўнай лесвiцы бяздумна
Крок за крокам падаем да долу,
Каб прачнуўся чалавек разумны
Пошукам ганiмы роднай долi.


Рецензии