Ландышы саджаю пад бярозай...
Ландышы саджаю пад бярозай,
Хай пад ёй квітнеюць кожны май.
Хай удзячны будуць ласцы Божай,
Што не страціў беларускі край.
А паўз плот я пасаджу барвінак,
Хай пляцецца, ўецца на мяжы.
Хай блакітных кветачак-сняжынак
Разальецца мора для душы.
Дзе Бельчонак спіць, саджу рамонкі,
Дзе Жучок, півоні белай куст.
Хай у іх гуляе вецер звонкі
Коцікам, сябрам маім, пад густ.
Май плыве, і я саджаю кветкі,
Хай цвітуць на радасць мне і вам,
Хай на іх любуюцца суседкі,
А папросяць, ім таксама дам.
16. 05. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124051602406