Кропля лiха

Кропля лiха ўбiрае ў сябе
Боль i скруху, пакорнасць i жахi.
Хмарай цёмнай над светам плыве,
Напаўняе прастор цвiлым пахам.

Кропля лiха хавае  сабой
Думкi светлыя, розум i памяць.
Рунь знiшчаецца чумнай касой,
Цемру беляць i казкамi маняць.

Кропля лiха надзеўшы туман,
Зводзiць свет мiражом, мiгаценнем.
Пад авечаю шкурай шайтан
Авiвае марокай i ценем.

Кропля лiха бунтуе жыццё,
Адбiрае надзеi i мары.
Манiць срэбрам у бездань сляпцоў,
Поiць з хiтрасцю сокам анчары.

Кропля лiха пануе заўжды
Пакуль вецер яе не аголiць,
Не збудуе да праўды масты,
Не напоiць прастор квасам волi.


Рецензии
Дзякуй вам вялікі за добрую творчасць!

Тадеуш Други   09.07.2024 13:21     Заявить о нарушении
Вам дзякуй вялiкi, што чытаеце i падтрымлiваеце.

Мария Мучинская   09.07.2024 16:39   Заявить о нарушении