Верш напiсаць, зрабiць салат з радыскi...
Верш напісаць, зрабіць салат з радыскі,
Спалоць і абкапаць свой вінаград
І дзень, як да магілы ад калыскі,
Любіць і песціць высаджаны сад.
Паліць той сад крынічнаю вадою,
Сагрэць яго імкненнямі душы,
Ад злога ветру засланіць сабою,
Абараніць ад злому і іржы.
І памаліцца нанач за здароўе
Сваіх сяброў і ворагаў ліхіх,
Нібы дадаць да верша пасляслоўе
І нават словам не пакрыўдзіць іх.
15. 05. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124051502052