Три символа

Тры сімвалы – тры ўпрыгожванні краіны:
Дзяржаўны герб, дзяржаўны сцяг і песня,
Гучыць якая ўзнёслым гімнам у паднябессі
Народа Беларусі голасам адзіным.

Тры сімвалы – тры найвялікшыя святыні.
Прадвечная зямля дзядоў пад мірным небам
У промнях залатых. Чужой зямлі не трэба,
Сваёй нікому мы не аддадзім Айчыны.

Тры сімвалы нібы бясконцая дарога.
На ёй - дыханне ветру, водар канюшыны,
Шаўковых траў зялёныя раўніны,
Квітнее май і зоркай з’зяе Перамога!


Рецензии