Спатканне на Купалле
Забрымяць i ўспыхнуць расы на світанку,
Неба расфарбуецца светам каляровым,
Заспяваюць птушкi гучна спевы зранку.
Заквiтнеюць лiпы водарам пахучым,
Ды званкi з валошкай зноўк прывабяць вока.
Лес пакліча ў госцi голасам пявучым,
Пазбіраць суніцу ўскрайку, не далека.
Прамільгнуць аблокі па бязмежным небе,
Жыта калыхнецца залатою хваляй,
Праслізне сцяжынка, што вядзе да дому,
Ды заззяюць зоркі ў вечаровай далі.
Аксамітны вечар, коўдрай ціха ўсцеле...
На дубовай лаўцы збудзецца спатканне.
Ўстрэнемся с табой мы ў прыцямках купальскіх,
Ды з усмешкай разам, скажам: "Прывітанне!"
Збудуцца ўсе мары, што яднаюць душы,
А купальскай ноччу пойдём на гулянне,
Ўзяўшыся за рукі каля старай грушы,
Зноўк адчуем ў сэрдцы счасце ды каханне.
Пойдзем з табой у поле карагод вадзіці,
Лічыць зоркі ў небе на траве прымятай,
Ды пускаць вяночкі з кветак па крыніцы.
А пасля, на ранку, піць гарбату з мятай.
Свидетельство о публикации №124051403326