Як кажуць
Напланавана шмат работ,
І мы пры Божай дапамозе,
Магчыма, зробім агарод.
Дасадзім бульбу - спраў нямала -
Расаду вынясем з акон,
Гуркі - ў парнік, на клумбу - калы,
А хто - гаршчочкі на балкон.
Для ўсіх нас будзе дзень вясёлы.
Пагодай можна і ў паход.
Я ж помню добра: дзень вясновы,
Як кажуць, корміць цэлы год.
Свидетельство о публикации №124051307062