Купiдоны

                Дні - памяці агні...
                V. S.

                _________________________


                Р. М.

          ¦1¦


Ах, як любіце Вы строі,
І цырульню, і віно!
Гэтак дзеткі любяць мроі -
Каляровае кіно -
Дзе найпраўдныя героі
Не цікуюць праз вакно.


          ¦2¦


Я, дык сам, на час маленства,
Сярод жаб і павукоў,
Бачыў квецені шаленства!..
Колас - вусам да вяршкоў
Зіхацеў як пасяленства:
Дыяментаў... мо званкоў.


          ¦3¦


Адстрыгала толькі маці.
Бацькін спрыт вінцо давіў.
І кашульку з-пад палаці
Нехта кіне - я злавіў...
І ў сонечным дукаце
Дабягаў да горных сліў!


          ¦4¦


Ці Вы ведалі той слодыч?!
Т о правінцыя была!..
Карагод - і Карагодзіч.
І зіма б не даняла.
Ля прысадаў жыў Прыгодзіч.
Гаспадар і цар сяла.


          ¦5¦

: : : : : : : : : : : : : : : : : : : : : : :
Мы страчаліся. У квеце.
Выпадкова, між ракіт.
Ха! на сходніках у леце.
Дзе цямнее дзень, блакіт.
Пабадзяўся я па свеце, -
У сінечы сіні кіт...


          ¦6¦


Не забыцца траў дыханне.
І налёты страказы.
І вавёркі ўзлятанне
Ад нябеснай паласы.
Цуд ружовы - пазяханне -
Кветак поўдня і расы!..


          ¦7¦


Бачыў часам, між вытока,
Праз дзівосаў далячынь,
Зноў шугае хтось ля вока:
Існасць іншую вышынь,
Спасцігаў я, сэрцам з тока,
Што жыве як гарачынь...


          ¦8¦


Не аклікаў чэпны горад -
Мітуслівых чарада.
На сцюдзёны бразгат, голад.
Сніць, між пальцамі, вада:
Прадзіраецца, бы волат,
Капялюшыкаў слата.


          ¦9¦


: : : : : : : : : : : : : : : : : : : : : : :
Гарнасць гожа я падмеціў! -
Недзе краскі не даліў, -
Дзе не трэба, там адлеціў,
А дзе досыць - многа ліў.
Праўднасць, шчырасць: не прагледзеў!!!
Аб галоўным не зманіў.


         ¦10¦


Бо Вы любіце строі.
Гарадоў шкляных вузлы.
Бэлек, дахаў перакроі.
Над цырульней вецер злы.
У віне душы - настроі.
(Чуюць вушы - сцен вуглы...)


         ¦11¦


: : : : : : : : : : : : : : : : : : : : : : :
...Ах, мой лямант бессардэчны.
Можа трэ яго спыніць?
Для мяне ён ці дарэчны?!
Ну а Вас - не завініць...
Я, наогул, дзядзька стрэчны. -
Гэта літарка звініць...


Рецензии