Папараць-кветка

Папараць-кветка ў стагоддзі мінулым
Большасцю думак валодала лёгка.
Толькі у казках пра гэта я чула.
У цяжкім жыцці відавочна палегкай
Тое было, што у мроях насілі.
Марылі, ў гэта паверыўшы цалкам.
Ўсё, відавоч, дабаўляла ім сілы.
Быццам прагрэў адсырэўшым запалкам.

Але раптоўна ўсё знікла аднойчы.
Людзі падумалі, што разумнелі.
Толькі ж вучэннем адкрыліся вочы…
Ў душах пры гэтым гублялі, што мелі.
Больш у дзяцінстве не цешылі казкі,
Розум галінамі ведаў пакрочыў.
Цуду – куток аддзялілі Парнаскі,
Але здарацца прымусілі ноччу.

Рухалісь тыдні за днямі марудна.
Потым за імі  мільгалі стагоддзі.
Дзесь у душы варушылася нудна,               
Думка аб тым, як з зямлі, плоць ад плоці,
Нетры, запар, выграбаліся цалкам.
Ямы вадой запаўнялісь ад болю.
Ўзнікла знянацку  ў людзей перапалка…
Штосьці дзяліць пачалі мімаволі.

Залпам гармат замянілі грымоты.
Выбухаў бляск – навальнічныя ўспышкі.
Хаос бязмежны, не маючы квоты,
Цалкам знішчае няхваткі і лішкі.
Кожны шукаў вінаватага звонку.
Погляд, што сам помыляўся, адкінуў.
Маці-зямля ім – як з коштам скарбонка.
Свет раскалоўся  на дзве палавіны.

Каб не згубілася свету палова,
Сэрцы патрэбна адчысціць ад бруду.
Ўсё ў прыродзе буяла по новай,
Здольна прывабіць любога, як цудам.
Восенню, ўзімку, вясною і ўлетку
Кожнай хвілінай мяняліся краскі.
Марылась у гэтым, што дзеці, падлеткі
Зноўку павераць у цуда і казкі.

Хоць хараства – як ад краю да краю.
Аж да нябес, куды позірк дастане!
Вочы людзей з павалокай, ў тумане…
Думкі іх душаць, што лепей не стане.
Папараць-кветку, памерам з паўнеба,
Шчодра малюе Зара-Зараніца.
Казка на небе ці іншая небыль?
Можа ўсе гэта няпраўда, ды сніцца?

Кожны няхай памяркуе пра гэта…
Кветка – на здымку, ўчарашняе цуда.
Мне вось здаецца ўсё добрай прыкметай.
Але навязываць волю не буду…


*     *     *


Рецензии
Цудоўна праспявала, Аліначка, аб галоўным і важным для чалавека, каб ім заставацца... ў гарманічным яднанні з боскім цудам і дарункам – прыродай, яе наваколлем, сваёй душой і бліжняга. Каб карыстацца ўсім тым багаццем боскім і жыць па скрыжальных запаветах сапраўдным жыццём на ўсім свеце белым.
Цудоўна праспявала і пацвердзіла, што два нік-неймы аднаго аўтара так выдатна валодаюць словам на дзвюх мовах. Спадзяюся: не памылілася?!
Дзякую шчыра за вершы Жыцця, за папараць-кветку Шчасця!

Ядвига Довнар   12.05.2024 23:44     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй, Ядвіга, за за такі прыгожы, разгорнуты водгук!

Натхненне не пытае: хто ты? Што ты? Калі сваёй асобай завітае. З сабой прыносіць розныя турботы, і іншамоўным зрэдкасці бывае. Нябачна гукі складывае словам. Як гэта робіць – я не запытала. Бывае, абаротам адмысловым, мене амаль у збянтэжаннасть штурхала. Яно накшталт прыгоды, з ім не сумна. Яго непрадказальнасць мімаволі з надвор’ем параўнаю легкадумна. Яно ж зусім не крыўдзіцца, ніколі.

А што на некась іншага партрэтам я так падобна, ведаць не магу. Шмат можа у натхненнасці поэтаў, каго яно страчае на бягу. Ледзь не спрадвек: спадарыня і служка, само сабе дыктуе пэўны час. А іншым па сакрэту, як на вушка, дае асобай важнасці наказ. Яму весь поспех, і прызнанне, слава. Яму ніхто не йдзе наперакор. І аўтарам лічыцца мае права той, хто з ім мае пэўны дагавор.

Дабранач!

Кор Алина   13.05.2024 02:57   Заявить о нарушении