Майскiя бярозы распусцiлi косы...

***
Майскія бярозы распусцілі косы.
Вее, трэпле косы свежы вецярок.
Высыхаюць хутка ледзяныя росы,
Толькі я маруджу: ўперад ні на крок.

Як жа не марудзіць? Не гатова глеба,
І няма настрою, хоць вясна ідзе.
У руках - кавалак іржанога хлеба,
Журавель - у небе, поле - ў лебядзе.

Устаю што ранку і бягу за сонцам,
Толькі быць паэтам, ой, не лёгка мне,
Бо душа заўсёды ў пошуку бясконцым
Жыватворнай глебы, што яе кране.

12. 05. 2024 г.


Рецензии