Доля

Мабыць, аднойчы ранкам лагодным
Стане мой сябра – паэтам народным.
Кім бы ні стаў ён пасля ў Беларусі,
Як чалавекамя ім ганаруся.
Зычу сардэчна вандроўнага шчасця,
Чыстай любові, што нібы прычасце.
Зычу такім заставацца заўсёды,
Хто не ганяўся за славай ці модай:
Не мітуслівым, не мнагаслоўным,
Майстрам лірычным і адмысловым!
 
Шлях на Парнас не з'яўляецца мэтай,
Проста такая ўжо доля паэта:
Хоць на вяршыні, навідавоку, –
Толькі заўсёды паэт адзінокі,
Як пілігрым, што падобны на Круза…
Шчасце, што побач ёсць ціхая Муза..


Рецензии