Дождж струменiць, iду дахаты...
Дождж струменіць, іду дахаты...
Майскі дождж - ураджай багаты...
Пазаву цябе ціха: "Тата..."
Адгукнецца з дзяцінства хата...
Адгукнецца вайна салдату...
Васямнаццаць гадочкаў тату...
Сорак першы... Свядомы чэрвень...
А вайной патрапала нервы...
Пазаву цябе ціха: "Тата..."
Пах струменіць: ля хаты - мята...
Васямнаццаць табе гадочкаў...
Потым будуць сыны і дочка...
А вайна патрапала нервы...
Сорак пяты... І мірны чэрвень...
Пазаву цябе ціха: "Тата..."
Зашуміць на магіле мята...
10. 05. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124051002416