Не пра вайну
Пра досвiтак, барвовы небасхiл над рэчкай.
Аб днях спякотных i дзяньках дажджлiвых,
Святла i поўнай цемры кругаверцi вечнай.
Хачу пiсаць пра край i дом свой родны,
Пра бацьку, мацi, што спявалi над калыскай.
Падзякаваць, што стаў зямельцы годным…
За клопаты i дабрыню зямны паклон шлю, нiзкi.
Пра колас жытнi, што красуе ў полi,
Пра канюшыну i пчалiны рой над ёю.
Ды пра зязюлю, што падкажа долю,
Дзiвосныя пейзажы – Божаю рукою.
Хачу ўсхваляць духоўнасць i павагу,
Любоў да блiжняга, да птушаня, травiнкi.
Не услаўляць аголеную шпагу,
Не сабiраць на вейках у матуль расiнкi.
Вайна i мiр праз злучнiк «i», i толькi…
Яны не сёстры, не сябры, а антыподы.
Адна знiшчае белы свет, няволiць,
Другi шукае Божы шлях, вядзе да згоды.
Не пра вайну! Хачу пiсаць пра жыцце,
Пра скiбу жырную, што пралягла вясною,
Пра Сонца, Неба з просьбай:
– Зберажыце!
Заслону не спусцiце ўласнаю рукою.
Свидетельство о публикации №124050902913