Дзеду...
Маё дзяцінства – водблескам імгненняў.
Ляжыць у скрыні памятны медаль,
Гісторыя для новых пакаленняў.
Са мной ён аб вайне не гаварыў.
Журыў, калі я ела мала хлеба.
Цыгарку з асалодаю паліў.
Глядзеў з нудой у воблачнае неба.
З дзяцінства самы яркі эпізод
Разгубленасцю поўніць панараму.
Калі мяне павёў ён у паход
І тым прымусіў хвалявацца маму.
На ўзгорку кветкі яркія раслі.
Там вецер забаўляўся ў лёгкім танцы.
Тут словы дзеда мне ў душу ляглі:
Не рві, Алёнка! Сэрца ў кожнай красцы...
Я зразумела: час не да забаў…
Прыселі мы на кветкавыя хвалі.
Ён пра вайну нягучна заспяваў –
Бярозы побач сумныя маўчалі.
Тым днём я палюбіла цішыню
І сумнай задуменнасці хвіліны.
Мой погляд лашчыў дзеду сівізну
І шнары, і глыбокія маршчыны...
Ён да мяне прыходзіць толькі ў сны
З дзіцячага ўспаміну дарагога.
Няхай не вернецца той жах вайны.
Я дзякую яму за Перамогу.
Перевод на белорусский язык с: http://stihi.ru/2016/05/08/6296
Свидетельство о публикации №124050706754