Дожджык бразгае па даху...
Дожджык бразгае па даху
І выводзіць "дзінь-дзінь-донь".
Павялі Яго на плаху,
Не падаў ніхто далонь.
"Дзінь-дзінь-донь" спявае дожджык
І сцякае на далонь.
Душ праз Лету перавозчык
Ў чоўне тушыць свой агонь.
Павялі Яго на плаху...
Дожджык ляскае "дзінь-донь",
Мочыць рукі-крылы птаху...
Хто падасць Яму далонь?
06. 05. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124050606431