Спiць розум
Хлусню ж душой мы за вярсту адчуем,
Але, быць як усе – жыццёвых сцежак «проза» –
Бяздумна з лёсам па жыццi флiртуем…
За думкай большасцi, як за сцяною,
Развагамi не трэба мучыць сэрца.
- Сумленне спi, пакрытае iмглою,
Прывыкнеш роль iграць, нiбыта верыць.
Прыладжвацца да ўсiх, не мець свой погляд –
Душу так змарнаваць, зрабiць чужою.
Калiсь абудзiць розум яе водгук,
Ды позна, лёс застаўся за мяжою.
Духоўнасць згублена ў прытворстваў моры,
Унукам, дзецям – замкi замест долi.
Каб слёзы скрыць, бытуе гумар чорны,
Пад попелам iлжывым сэрца стогны.
Свидетельство о публикации №124050405006