Шчыры запавет

О, Край Туцкі! Душы кут мілы!
Ты даў мне ўсё, што сёння маю:
Разгон палёту, думкам крылы,
Што я на іх дамоў лунаю.

Твой позірк маё сэрца будзіць
Жарсці жаданнем і прыгод.
З табою думак бег не блудзіць,
Ты ж іх напрамак і пілот.

Ты ёсць адзін таму прычынай,
Што часам поўніцца самотай
І тлее цьмянаю лучынай
Пагляд мой на Усход употай.

Абставін збег таму віною,
Што недасяжны любы кут,
Пажарам пахне і вайною
Ды так, што горача і тут.

Ды не міне ж цыкуты чара
Хто ліху паспрыяў, як след!
І Божая ўшануе кара
Край родны - вось мой запавет!


Рецензии