Сёе-тое
прыкінуць, прымерыць, прымяніць.
Калі не спіцца гэтай ноччу,
з'яўляецца яно - сёе-тое.
Ты ўжо даруй,
калі сёе-тое як-небудзь ня так.
Ноч хавае ўсе недахопы,
і дождж змывае бруд з нашай агульнай душы.
Мы робімся адзіным светлым цэлым
у самым цэнтры разгубленых бязладзіц,
калі паміж намі сёе-тое адбываецца.
Духмяная збянтэжанасць
авалодвае нашымі экзальтаванымі целамі,
пяшчота робіць жаданні рухаў адчыненымі.
Я адчуваю, што табе добра,
разумею, што мне прыемна.
Давай яшчэ раз зробім сёе-тое,
яшчэ раз.
Хваля месяцовых жалюзі
захліснула тваю скуру,
дрыжыкі прабеглі па тонкіх плячах,
і рэхам задыханага тэмбру
адгукнуліся ў маім сэрцы.
Перадсвітальнае спалучэнне
наблізіла нас да нябёсаў.
А потым...
Ляжаць і ўспамінаць,
мучыцца і пакутваць,
заціскаць далонню рот
ад спазмаў і ваніт,
але рабіць выгляд спакойны,
што ўсё сабе ідзе нармальна.
Ўсміхацца здзекамі,
здзекавацца ўсмешкамі...
А потым хочацца спаць...
"Гэта ж натуральна", - кажа ўнутраны біёлаг.
Я не згодны.
Гэта выдатна або пачварна,
праўдзіва або ілжыва,
назад або наперад,
як падчас кахання,
як падчас жыцця.
Натуральна - гэта калі ненатуральна.
Разважаючы, я сёе-тое прамармытаў,
але ты абдымаеш мяне,
кранаеш сцягном сёе-тое,
што не варта было б чапаць,
і ад гэтага трохі балюча.
"Дык гэта ж добра", - кажаш ты,
і я паверу табе ў апошні раз.
У апошні раз,
калі мы кахалі адзін аднаго,
я зразумеў, што баюся цябе.
"Усё ці нічога", - прапанавала ты.
Я выбраў творчасць,
таму што верыў: вершы не здрадзяць.
Так, яны могуць змяніць,
або змяніцца,
але не здрадзіць.
Слова падкрадвалася
на дыбачках да свядомасці.
Пранікла ў яго,
дэфармавалася (у добрым сэнсе),
пачало размнажацца
і пасылаць маленькіх пластуноў у вушы.
Яны захапілі галаву ў палон
і святкавалі поспехамі лібіда.
Душна, таму, што горача.
Ты спытала, ці ёсць у мяне мара.
Я ўявіў і выказаў думку паспрабаваць
тое-сёё
на мяшках з кукурузнымі камячкамі.
Праз чвэрць гадзіны мы раздушылі
ўсе сухія сняданкі.
Далоні пацелі
ад поліэтыленавага напружання,
а цэлафан прыліпаў да аголеных целаў.
Халера! гэта была не лепшая ідэя,
але мая простая дурная наіўная мара.
Увогуле, ляжу і думаю, што б надумаць.
Да пса усялякі стыль і модныя шмоткі!
Мне так падабаецца твая простая спадніца,
ды й старыя джынсы гэта таксама файна,
асабліва калі ты іх здымаеш!
Оригинал http://stihi.ru/2023/03/22/5539
Перевод 2024г
Свидетельство о публикации №124050304853