Плача вецер

Плача вецер над магiлай,
Дзе гiсторыя наветамi схавана.
Услаўляе сваiм гiмнам,
Клiча  розум вызвалiць сябе з капкана.

Не кружыцца карагодам
Па iмглой авiтых i блудлiвых сцежках.
Не шукаць з хлуснёй пагоду,
Лебяду не сеяць па сваiх абмежках.

Не мяняць карэнняў колер,
Бо, наўрад, ён прыжывецца, стане родным.
Дасць напрамак абяздолець,
Стаць, як кажуць людзi, «перакацi полем».

Навучыцца ў сцежках продкаў
Палюбiць як зерне, так i пустазелле.
Гэта ў будучыню вока,
Вока зыркае, ратуючае з пекла.

Прашчураў шануйце сокi,
Каб у смутны час папiць глытком цягучым.
З iм святлеюць нават ночы –
Помыслы i думкi у вяках сугучны.


Рецензии