Яворина
Стихи Степан Галабарда
Явор
(Белый клен)
(перевод с украинского на белорусский)
Яварына
Я на свеце пражыў
нібы сполах зары
на свiтаннi,
нібы крык жураўля,
нібы кропля
азёрных крынiц.
Я не верыў нiколi,
што блiзка мой дзень развiтання,
i ў ахвярным агнi
маё сэрца ў попел згарыць.
На магiле маёй
пасадзiце, сябры, яварыну.
I не плачце па мне,
там па мне зарыдае радня.
Я любiў вас усіх,
толькi больш я любiў Украину.
То Радзiма мая -
i як родная мацi мая!
Я так шчодра кахаў,
Я так верыў у зоры i вочы.
I душою сваёю
я вас, як умеў, прычашчаў.
А, вiдаць, прыгажэй
мне жыццё
сам Гасподзь
напрарочыў.
I ўзяў да сябе,
каб у райскiм я садзе спяваў.
Хай душа пераселiцца
у дзiўны той рай паднябесны,
там, дзе воiнаў
ужо незлічона такіх,
як i я.
Толькi вось не патрэбны
такой асалоды блажэнствы,
калi мне не ўсміхнецца
дачка-сірацінка мая.
У далёкіх сусветах
раптоўна ўсё я пакіну.
I вярнуся да хаты.
I зноў, як раней, па вясне
Ветрам я палячу над табою,
Мая Украіна,
кабы зноўку ўбачыць цябе.
I суцешыцца мне.
______________________
На магiле тваёй
пасаджу маладу яварыну.
І заплачу, сыночку,
са мною заплача радня!
Ах, сыночку, радненькі,
чаму ж ты так рана загінуў?
Я хаджу на дарогу
цябе сустракаці штодня!
Свидетельство о публикации №124043005646
Вадим Задорожный 17.10.2024 19:27 Заявить о нарушении