Адзiны дзень, як цэлае жыццё...
Адзіны дзень, як цэлае жыццё,
Калі гляджу, як аблятае з вішні
Не пышны цвет, злятае ў забыццё,
Нібыта ён на гэтым свеце лішні.
Як цэлае жыццё, адзіны дзень,
Калі шарэе, аблятае квецень,
Нібы сыходзіць маладосць у цень,
І толькі голле вішні трэпле вецер.
Адзіны дзень, нібы суцэльны шлях -
То вішанны, то зорны, то ажынны,
То, як сцяжына, губіцца ў палях
Адзінай нашай мацеры - Айчыны.
29. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124042902471
Гомяр Хамзин 02.05.2024 11:32 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 02.05.2024 11:34 Заявить о нарушении