Monumentum. Вiльня. Вильно. Vilnuis. Wilno
Забыць пра долі цяжкі глум,
Прыйдзіце да касцёла Анны,
Там знікнуць сцені цяжкіх дум.
М. А. БАГДАНОВІЧ
~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~
~~~~~~~~~~~~~
Частка 3
У БЛАСЛАВЁНАЙ ВІЛЬНІ
Вільня! Вільня! так, у Вільню -
Цягніком, на караблі,
Пехатою па зямлі,
Па камлі! лісцём - над Віліяй
У чароўны вечны горад,
Змураваны горада-волат.
Вільня! Вільня! адамкнецца
Яснаданнем на пачуцці
Гоман ветлай даўніны!..
О, лячу я - крылы-стрэлы! -
Да маіх шпілёў, званіц;
Алтароў: тваіх бажніц.
Вільня! чулая Айчына!
Аніколі не чужына.
Глянь, як бачаць праўдна вочы -
Змілаваць цябе ахвочы.
Вільня любая, даруй
І за шчырасць - не крыўдуй.
Гэтым полымем любові,
Толькі я - цяпер! - жыву.
Не злятаюць з вуснаў словы
Дыяментам на траву...
Вільні Вілія стаіць.
Я хачу яе згаіць.
--<>-<>-<>-<>--
...Мала славім, цешым Бога.
Таму ганак ці падлога...
Не героі даўніны -
Крумкачы ды груганы.
Маці, точыць нас спакуса:
Не жанчына - мара, М у з а!..
Як бяздушны драпны свет!
Не збярог яго Паэт...
Любім: рэжам думкі-ружы.
Амярцвелыя, у сцюжы,
Кветкі - мёртвыя!!! - нясём.
Апасля яшчэ спяём.
Мы любоў т а к разумеем.
І стагоддзямі аж млеем.
За сябе, а за Хрыста,
Не па хвалях, а з... хваста
Хочам крочыць мы ў край, -
У зямны свой дзень і рай.
Мы сказілі гэты свет:
Люстра трэскае ад бед...
Што будуем? - Вавілон.
Без дзвярэй ён, без вакон.
Як любові прарасці?!
Як ёй т о н к а зацвісці?!?
--<>-<>-<>-<>--
Цешыць любая... Мой Божа,
Сэрцу лёгка! як прыгожа!
Хай яна не зразумее -
На душы ад болю лілея...
Хай не ўмеючы - люблю.
А вачэй "любоў" лаўлю!!!
На душы спрадвеку круціць.
Думка розум каламуціць.
Спасцігаючы Сусвет,
Адзіноты ё абет...
Так на небе й заранка:
Ці то госця? паланянка?..
Зрэшты, хопіць. Я - у Вільні!
Берагла яна вякоў
Памяць. Замкаў, кляштароў.
Вулак вузенькіх і веж.
Ёй няма краёў і меж, -
Бруку столькі тут усцеж!..
І ўначы звіняць званы.
Як тады, у час вайны.
Хопіць, хопіць... Не магу!!!
Зноў у думках я бягу
На гушчар крывавых бед.
Цверджу зноў: пачварны свет...
--<>-<>-<>-<>--
Дзе любоў наша? - Рабы!
Хто жыццё з нас ацаніў,
Кошт яго пастанавіў?
Кроўю шчасце не купіць.
Толькі Бог жадаў нам б ы ц ь:
Смагу даў нам наталіць...
Як хацеў бы я цяпер -
Родны сябра, вер мне, вер! -
У альтанцы, паміж дрэў,
Зноў учуць яены спеў:
Гуслі даўнія крануць,
А пад струны і заснуць!
Мне ў сонечнай вясне
Першаіснасць даўніне.
Дзе трава не для атаў.
Конь парывісты іржаў.
Козы - воблака ад гор
І вітае неруш-бор...
Вадаграем вы, крыніцы.
Кветкі, мяккія брусніцы.
Дзеці - жыццем карагод.
Там, на лузе, там, дзе мёд!
Мора сонца, птушак, слоў.
Цень не ладзіцца з вуглоў.
Што мне сніцца? Што? Тлумач,
Завіруха. Плач не плач -
Выюць Вільняй галасы:
Вецер, збеглыя лясы;
Конь - засцюжаны - імчыць.
Пад дугой зіма імжыць...
Вільня! я хачу табой
Перамагчы, не ткаць журбой,
Узыходзячы з любові!
Як спатольна прадчуваць,
Што любоў, каб спасцігаць,
Трэба справай абвяргаць?..
Зараз жа. Цяпер. Цяпер!
На душы не Бог, а звер.
Выйдзі. Нанава расці.
Каб хоць парастку цвісці.
Каб не вырваўся праклён -
Замірэння голы лён...
Нат у сон. Я буду жыць!!!
Чуй, каханая. Крышыць
Гэты свет - не ўладар.
Я ні кат, ні гаспадар.
Слова: іскарка з начы!
Шэрань: вобраз на плячы!
--<>-<>-<>-<>--
Мы сябе не разумеем.
Крыўды я не затаю:
Моўчкі - ціха - пастаю.
Ведай, я - цябе люблю,
Ведай, я цябе люблю,
Ведай, я - цябе - люблю!!!
Прыйдзе некалі вясна.
І, цнатлівая, яна
Расхістае кайданы:
Снежань, студзень, люты - сны.
Бруднай рэчкай пацякуць.
Капяжамі ўцякуць...
Там, высока, сее неба.
Захвалюецца, як глеба,
Наша Вільня. Ты і я.
Мы адзінства. Удвая
Запраменіць шыр. Цяпер -
Ты мне проста сэрцам вер...
--<>-<>-<>-<>--
Вільня! пэндзаль адлюструе
Тыя краскі, што без дна!..
Ты наш летапіс - адна.
Іншай Вільні нам не будзе.
На свядомым, у прыблудзе,
Нешта бокам не прыбудзе.
Бачу: гусляў перабор!
Старасветчына між зор!
Нат і коннікі на час,
Вартай едучы ля нас,
Павіталі колькі раз, -
Не забудуцца ніколі...
Іх падковы і ў полі
Развярэдзяць слых паволі.
Не загадваю аб долі -
Вільні славіцца пасаг:
Каля сцен і там, дзе дах,
Фрэсак чуйных, лепшы гмах!..
І любові не змарнець.
І душы не анямець.
І ёсць сымбаль: Бога Вільня;
Камень зрушаны магільны...
Я сцалую дотык рук.
Утрымае верны брук.
--<>-<>-<>-<>--
Час надыдзе: напрасткі,
Свет, нястрыманы такі,
Праз гісторыю, вякі,
Бы глытком жывой ракі,
Зварухнецца - і любоў
Не прызнае больш рабоў!
А іначай - з чым жыццё?
Радасць, пошук, пачуццё?
Чым ё шлях? што адкрыццё?
Ці жывем наўздагад?..
Хто жыццю пасадзіць сад?!
Хто тады мне сябра, брат?
Небалюча разумець,
Што лістота ўвосень - медзь...
Вільня, снілася мне ты
І ў маленстве. Так, тады
Праплывала нада мной
Птушкі роўнай сівізной.
Мабыць, годнасць у крыві.
І шаптаў мне хтось: "Жыві!"
Не з бядотнага жытла -
А адтуль, дзе ты жыла...
Не з'яўляецца зіма!
Увачавідкі - не сама...
Многа, многа думаў я.
Чым ёсць свет, жанчына, Бог;
Колькі нітачак з дарог
Не адолеў - і не мог! -
Помню, добра: прамяніў
Азалотай спелых ніў!..
Я любіў, любіў, любіў!!!
І, знясілены парой,
Не шукаў я смерці рой
На таго, хто не са мной,
Хто знайшоў мяне віной, -
Годнай, змушанай маной...
Вільня! золата - дзяцінства!
Колькі музыкі, цяпла,
Колькі радасці, святла
Ад наіўнага крыла -
Вернасць сэрца берагла
І віхуры не дала!..
Мы раслі няспешна, слоўна.
Хай гулялі незмястоўна,
Ды нянавісць - не гула.
Слёзы... Хіба так балела?!
Сэрца ведамі сталела
І дабро яшчэ заспела!
--<>-<>-<>-<>--
Асыпае горад снег.
Люты сцеліць белы смех:
У крышталіках з зярна
Няўтульна адвідна.
Рэнесанс абудзіць брук
І спляценне нашых рук.
І занесена альтанка;
Там блішчыць - ліхтар, маланка?..
А ля Вострай Брамы рып.
У сініц адно: сып-сып...
Бы зваліўся здатны сон.
Перамётны перазвон.
Ах! падрапаныя думкі.
Што рабіць? - віло клубком.
Нейкім здвоеным вянком:
На адным баку жарт-смех.
На другім - самоццце, грэх
Пераствораных пацех,
У якім - я не віню! -
Мала свечак і агню.
Толькі мэкае ягня:
Хоча зорку пашукаць,
Каб у цемры не блукаць,
Каб ягнятак сустракаць!..
Мо вініўся гэты сон?!
Ці найграў мне Апалон
Снегам, злеплены эцюд? -
Колькі згадак, слёз, пакут...
Той, хто споведзь зразумеў,
Шчасця большага не меў.
Свидетельство о публикации №124042804079