Уваскрэслы Лазар напрадвеснi...
На тыдні - тры прэм'еры песні,
Але для сэрца - ні адной!
Яўгенія Янішчыц
Ўваскрэслы Лазар напрадвесні.
Я ў гэта веру, Божа мой.
На тыдні тры прэм'еры песні,
Але для сэрца ні адной.
Не веру я прэм'ерным песням,
Іх аўтарам, ну, грош цана.
Пра восень пішуць напрадвесні,
На неба гледзячы з акна.
І пра каханне пішуць шпарка,
Хаця й забыліся даўно,
Як сорак год таму з даяркай
Ішлі, абняўшыся, ў гумно.
І пра радзіму лепш не слухаць,
Бо там мы лепш за ўсіх жывём.
Такія песні рэжуць вуха
І пахнуць надта ўжо рублём.
На тыдні - тры прэм'еры песні,
Але для сэрца - ні адной.
Пішы ж у крэсле, хоць ты трэсні,
Пра восень песенькі вясной.
27. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124042702954