Нарысуй, жыццё,..
Раскажы з вятрамi роднай мацi,
Што вiецца сцежка пышнай грывай,
А вясна – за гаспадыню ў хаце.
Крылы дай матулi роднай з бацькам,
Каб не слухалi буранаў песень,
Прыляталi пагасцiць свiтанкам
З той далёкай гаванi нябеснай.
Падары, жыццё, ад Бога мудрасць,
Навучы не збiцца з той дарогi:
Дзе мiнуе азiмут мой смуты,
Птушак спеў дзе топiць ўсе парогi.
Не састар, жыццё, душу так рана,
Замуж сэрца за нуду не выдай!
А аблашчы ў ручаiнах прана,
Каб не стала горкаю планiда.
Не дазволь, жыццё, стаптаць сумленне,
Здаць у рабства за фальшывы гонар,
Свайго «я» застацца цёмным ценем,
Цi вярбой, панiкшай над адхонам.
Свидетельство о публикации №124042602974