З днём народзiн, славянская Мадона!
Багіня з ВКЛ часоў!
Ліцьвінка! Люба ці Дыяна
З сівых нарэшаўскіх лясоў.
Людзей вітаюць сонцы-вочы,
Лагодны смех, нібы напевы
Анёлаў у ліпнёвай ночы,
Стан далікатны каралевы.
Іхні напеў - табе асанна,
Дачка нарэшаўскай зямлі,
Як прывітанне Бога пана
Каб шчаслівыя жылі!
Свидетельство о публикации №124042503501