I як па нотах пiшуць вершы...
І як па нотах пішуць вершы
І пра каханне мараць зноў,
Хоць і матыў у іх - памершы
І адцвіла даўно любоў.
Ёсць цёплы вугал і яешня,
Магчыма, слых, таксама - рот,
І пра каханне пішуць вершы
Фальшывай радасці ў блакнот.
Такія песні, нібы гейшы,
Каб забаўляць і весяліць.
І пішуць выгадныя вершы,
Каб нечым штыль душы заліць.
24. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124042402480