Голас душы
Як бы ў пустую.
Бо голас, што заўжды ў душы насіў
Надалей чую.
Той голас адгукаецца і ў сне
І як бадзёры,
Ён кліча ў паўзабыты край мяне,
Ў палёў прасторы.
Цурчыць ён светлавокім ручайком,
Дабра крыніцай,
Звініць мне з паднябесся жаўруком
З садоў сініцай.
І расцвітае ў жоўтым сонцы дзьмухаўца
Ў вянку рамонкі.
Ён лёс мой і зямны мой шлях жыцця
Сонечна звонкі.
Адданы ён каханню і вясне
Увесь да скону.
Дае адпор нахабству і мане
І грошаў звону.
Я чую ён мяне дамоў заве
Ў край паўзабыты,
Дзе родны дух, дзе блізкі люд жыве
Таленавіты!
О, голас мой! Ты так патрэбны мне
Ў штодзённым брудзе,
Надзеяй, што народ мой ажыве,
Шчаслівым будзе!
Свидетельство о публикации №124042303529