У шклянцы застылыя кветкi...

***
У шклянцы застылыя кветкі
Малых, ды жывых хрызантэм.
Ляцяць мае дні - мае дзеткі 
Народжаных сэрцам паэм.

Застылыя кветкі - у шклянцы,
Скульптуры жывых хрызантэм.
Танцуюць дажджы свае танцы
На лісці згарэлых паэм.

Застылыя кветкі без ночкі,
Без той, што ахутала б іх...
А вершы - сыны мае й дочкі -
Усе ад  сумненняў маіх.

08. 11. 2024 г., 21. 04. 2024 г.


Рецензии