Абкапваю кусцiк парэчак...
Абкапваю кусцік парэчак.
А, можа, яго падзяліць?..
Нас дзеляць даўно, як авечак:
На воўну, на мяса, судзіць...
І гэтак жа дзеляць паэтаў:
Праўладны, няладны, жыві...
Няма тут ніякіх сакрэтаў,
Нас дзеляць даўно па крыві.
Абкапваю кусцік парэчак.
Няхай ён ушыркі расце,
Няхай, як жывы чалавечак,
Штогод непадзельна цвіце!
21. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124042103856