Каторы раз сабе будую дом...

***
                  Не веру ў дом, і ўсё ж - будую дом...
                                                      Яўгенія Янішчыц

Каторы раз сабе будую дом,
Бо веру ў дом, дзе можна адагрэцца,
Дзе толькі неба стыне за акном
І дзе не стыне стомленае сэрца.

Каторы раз будую сэрцу дом,
Дзе цішыня бясконцая ліецца,
Дзе за пісьмовым ля акна сталом
Суцішанае сэрца ціха б'ецца.

Каторы раз я там будую дом,
Куды бяда не завітае ў госці,
Дзе не відаць зайздроснікаў кругом
І дзе няма нянавісці і злосці.

Каторы раз такі будую дом,
Які не мае адраса і назвы,
Дзе даражыў бы кожным я вуглом
І адназначнай не баяўся фразы.

Каторы раз будую сабе дом
Уяўным, несапраўдным серабром...

20. 04. 2024 г.


Рецензии