Сёння сосны чарнеюць...
Сёння сосны чарнеюць,
А неба шарэе.
І скуголяць сабакі,
І выюць сабакі.
Загарэўся ліхтар,
Ды душу ён не грэе.
І не ўсходзяць на небе
Чырвоныя макі.
Не прылашчыцца кот,
Які спіць пад бярозай.
Не пазвоніць сусед,
Кожны сам па сабе.
І жывеш гэты вечар
Звычайнаю прозай,
І брахнёй тэлевізар
У вушы дзяўбе.
Сёння неба шарэе,
А сосны чарнеюць.
Яшчэ тлее надзея
На шчыры радок.
А за вокнамі нават
Сабакі нямеюць
І развязвае ноч
Цішыні вузялок.
19. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124041906967