Сонца ранняе
Абвiвала нябёс наваколле,
Варажыла над травамi роснымi,
Сабiрала слязiнкi павольна.
Разлiвала святло поўнай чашаю,
Зазiрала у вокны iгрыва,
Лёгкiм ветрам пагоркi аблашчыла,
Аблятала задворкi на крылах.
З пацалункам смяялiся кветачкi,
Прамянёк iх будзiў ясным ранкам,
Раскрывалiся сонцам сагрэтыя,
Дываном рассцiлалiся яркiм.
Стракацелi паляны квяцiстыя,
Калыхалiся ў песнях пчалiных.
Разбудзiлi сурка, ледзь пасвiставаў,
Зачарованы хорам птушыным.
Свидетельство о публикации №124041904658