Проста i пра простае пiшу...
Проста і пра простае пішу.
На складанае няма натхнення.
Не цікавяць тлум мяне і шум
І не вызываюць захаплення.
Часам дзень, як бесканечны сон,
А жыццё - кароткае імгненне:
Сёння, як пупышка, як бутон,
Заўтра - беспрасветнае зацьменне.
Прысвячаюць Пушкіну радкі,
Зачапіцца каб за лёс складаны.
Я пішу пра вербы ля ракі,
Пра дажджы і першыя туманы.
І няхай не параўнаюць лёс
З лёсам рыфм, дзе ўсё незразумела.
Я пішу пра весні сум бяроз
І пра вішні - у адзенні белым.
Проста і пра простае пішу.
Слаўлю мой народ і слаўлю працу,
Хлебароба шчодрую душу,
А не балаганшчыка-паяца.
18. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124041803187