Лысы бес

«АбЕШЧаЎ» мне лысы бес
Пакараць усіх вароў,
А як сеў на мэрсэдэс –
Сам накраў, ды й будзь здароў !

А сабе калоціць у грудзі,
Што працуе дзень і ноч,
Каб жылі «прАстыя людИ»
Лепш расейскіх і апроч.

Каб ту працу Прэзідэнта
Ацаніць нам з рэшты рэшт,
Адкажы сабе сумленна -
Горш жывеш ты, альбо лепш.

Абясцэніліся грошы
Ажно у мiліён разоў.
А ў хлявах пануюць вошы
Замест свінак і кароў.

Беларускія законы
Самавольна  «ПАПРАЎЛЯЎ».
Прадаваў дзяржаўну зброю,
Баксы у кішэню клаў.

Абабраўшы камерсантаў
Да апошняе парткоў,
Грошы траціў на палацы,
На ахову і мянтоў.

З хат павыпер дыпламатаў,
Увесь захапаў «сэканд хэнд»,
Замест пенсій і зарплаты
Склаў сабе другі бюджэт.

Наспякуляваў валюты,
Скраў гарэлкі акіян.
А хто праўду знаў, тых люта
Нішчыў, быццам той бур`ян.

Усіх «нячэсных» журналістаў
Разагнаў каго куды.
А кватэры КДБісты
Слухаюць па правады.

Так «падняў» усе заводы,
Што ажно яны ляцяць.
Ён ж працягвае народу
Абяцанкі абяцаць.

Быццам толькі ён умее
Як належыць працаваць
І такое разумее,
Што Еўропе не «паняць».

Але то – хлусня ды байкі,
Аферысцкі спрытны трук.
Сутнасць у тым, што намі ў лялькі
Забаўляецца байструк.

У маленстве не найграўся,
Дык жа зараз – да ікот !
А каб хто не здагадаўся, -
Пойлам спайвае народ.

Загадаў сваім наймітам
Бюлетэні тасаваць
І нясмелым галасьбітам
Блізкай карай пагражаць.

Не пужайцеся, людзі вора !
Галасуйце па уму.
Каб не доўжыць сваё гора,
Скіньце з трону Сатану !

Абярыце з кандыдатаў
Вы таго, хто чыст вачыма,
Хто сям`ю сваю і хату
Здолеў у лiха зберагчы,

Хто ў істэрыках не біўся
І сяброў не прадаваў,
Многа ведаў, шмат вучыўся,
Шмат дзе плённа працаваў,

Хто на ўсіх сваіх пасадах
Толькі добры вынік меў,
За каго б ты перад Светам
З сораму не чырванеў.

І не слухайце хлусню,
Забабоны, балбасню.
Мову ж хто не разумее,
Я  по-русски  объясню.

Минск, 24.07.2001г.

* публиковалось под ником Здалёк Прытопаў в самиздате и на сайте ОГП


Рецензии