З медузай на павадку

1
Я з медузай на павадку
Заблукаў у недазволеных снах.
Мы з табой малявалі  вясну,
Узабраўшысь на сонечны дах.

Тры валошкі ў тваіх валасах
Бы блакіты забытых нябёс,
Нібы знічкі ў люстэрках-вачах,
Нібы кімсьці падораны лёс.

Rf:

У рэште рэшт мы аднойчы прачнёмся
І ўбачым Батумскае сонца,
А пакуль толькі бачымся ў снах
З медузай на павадку
            і з Баржомі ў руках

2
Я сядаю ў стары цягнік
І чыгунка быццам плыве
Ля Нямігі, і вокнаў сляпых
І спыняецца недзе ў фае.

Я не ведаю, што мне рабіць,
І спалоханны, я ў той жа міг
Чуя, як маё сэрца баліць
Напяваю песню для ўсіх:

Rf
У рэште рэшт мы аднойчы прачнёмся
І ўбачым Батумскае сонца,
А пакуль толькі бачымся ў снах
З медузай на павадку
            і з Баржомі ў руках.

Rf2
У рэште рэшт мы аднойчы прачнёмся
І ўбачым Мінскае сонца,
А пакуль толькі бачымся ў снах
З медузай на павадку
            і з Дарыдай у руках.

5 февраля-16 апреля 2024


Рецензии