Шчасце
леанід ПРАНЧАК
Трызненняў маіх каралева.
Убачыў цябе і маўчу.
Ну, хочаш, залезу на дрэва?
Ну, хочаш, люблю закрычу?
Не хочаш.
Глядзіш мітусліва.
Прыгожая лялька, хаця
Цяпер для мяне ты не дзіва,
А згадка былога жыцця.
Пустую усмешку хаваеш
У цёплы каўнер паліто.
Нікога даўно не кахаеш.
Цябе не кахае ніхто.
Са мной абыходзішся строга.
Ці хто навучыў, ці сама?
І ўсё ў цябе ёсць, як ні ў кога.
Усё, толькі шчасця няма.
16.04.2021
Свидетельство о публикации №124041602160