Празрысты сум
леанід ПРАНЧАК
Снягоў сляпучых замець
Сыпне ў акно вясне.
...А ты выходзіш замуж,
Нібыта помсціш мне.
Жыць у цяпле і згодзе
І ў ласцы да таго ж.
Галоўнае – выходзіш.
І дробязь – за каго...
Мне крыўдна бачыць гэта.
Ды што магу зрабіць?
Такі ўжо лёс паэта:
Здалёк цябе любіць.
За што, чаму, навошта...
Пытаўся я не раз.
І тэлефон і пошта
Маўчалі мне ў адказ.
Была вясна студзёнай.
Дрыжэў царкоўны звон.
Туга была зялёнай
І кіслай, як лімон.
Сарваў скразняк твой вэлюм
І па двары панёс...
Павер, шкада і вельмі.
Шкада, але не лёс.
...Бядовае замужжа.
Няскладнае жыццё...
Хацелася і дужа
Табе змяніць усё.
Ні слова, ні паўслова
Не мовіў наўздагон.
Ты ж не мая палова,
Ты ж толькі дзіўны сон.
Мінула столькі летаў.
Ды помню той мароз...
Склаў песень і санетаў
Табе я цэлы воз.
Распальваю, бывае,
Я вершамі камін.
І ў полымі згарае
Мой боль і прыпамін.
Дождж барабаніць дробна,
І наганяе сум.
Шчымліва і нядобра
Ад тых нязменных дум.
Занудны дождж імглісты...
Няўлоўны твой парфум...
І сум такі празрысты,
Нібыта ён не сум.
Таплю я мроі-страсці
У вершах і віне...
Ты выйшла замуж!
Шчасце,
Што хоць не за мяне.
02.02.2022
Свидетельство о публикации №124041501873