Матулiн наказ
Жыццё пражыць не поле перайсці.
Як бы ў жыцці не шанцавала,
Запомні адкуль і хто бацькі ?
Жыцця дарога ніткай уецца,
Не раз заблытаецца клубок.
Бывае лёс так пасмяецца,
Паветра б роднага глыток.
Пакінуўшы сваю Радзіму,
Не раз успомніш ты яе.
Перабярэш усю даўніну,
Дзе моцна сэрцайка пяе.
Неверагодная калісь істота,
З душою нема закрычыць.
Ты памятай, што толькі золата,
Заўжды і ў попеле гарыць.
І не кляні свайго ты лёсу,
А толькі небу шлі паклон.
Што атрыманыя ўрокі,
Гэта ж уздым, жыцця закон.
14.04.2024г.
Свидетельство о публикации №124041404382