Нiбыта замёр малады красавiк...
Нібыта замёр малады красавік.
Бялеюць халодныя дугі:
Квітнець алыча пачынае. І знік
За хмарамі недзе вясны маладзік.
Збіраецца дожджык. І пугі
Бярозак калышуцца ветрам, блішчаць
Пяшчотаю светла-зялёнай.
І хутка, як вецер, хвіліны ляцяць
Пары не маёй улюбёнай.
12. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124041205251