Ды вось як?.. не iснуе
Сее жахi на сэрцах i скруху.
Ды вось як? Не iснуе, дарэчы…
Проста промнiк святла кволы тухне.
Пустата запалоньвае сэрцы,
Разгулялася па наваколлi.
Ды вось як? Дзе знайсцi, як абмераць?
Немагчыма, не ўбачыш нiколi.
Гэта мы зачынiлi ўсе дзверы,
Захавалi за тоўстыя шторы,
Замарылiся ў пошуках веры,
Ды трымаем пачуццi ў каморы.
Зло расце i гудзе, быццам вулей,
Хто яго парадзiў на прасторы?
Ды вось як? Насамрэч, не iснуе,
Проста ў сэрцах патушаны зоры.
Проста Бога ў сябе не пускаем,
На свой лад памянялi вучэнне.
З асалодай напiткi з дурманам
Абмянялi на бартэр з сумленнем.
Свидетельство о публикации №124041204127